Чарговае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў установаў адукацыі раёна прайшло па тэме:“Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі”.


У Казлоўшчынскай сярэдняй школе яно ладзілася ў форме дыялогавай пляцоўкі з запрашэннем першага сакратара Дзятлаўскага РК ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык.

– У сучаснымсвеце, дзеінфармацыяльецца патокам, а межысціраюцца, пытаннеграмадзянскасцінабываеасаблівуюактуальнасць. Што значыць быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь? Гэта не проста мець пашпарт і пражываць на тэрыторыі краіны. Гэта актыўная пазіцыя, усвядомлены ўдзел у жыцці грамадства, разуменне і захаванне балансу паміж правамі і абавязкамі, – адзначыла Кацярына Уладзіміраўна.

У гімназіі №1 горада Дзятлава інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Арын аГрыб расказала пра асаблівасці адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці навучэнцаў.


Дырэктар гімназіі Вераніка Фабішэўская падкрэсліла важнасць фарміравання ў маладога пакалення пачуцця грамадзянскай адказнасці і ўсвядомленага стаўлення да сваіх правоў і абавязкаў. Яна адзначыла, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю ў вучняў актыўнай пазіцыі, павагі да законаў і правілаў грамадства.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga