На Гродзеншчыне падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года – Добрае Сэрца”, які арганізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

– Конкурс гэты – сапраўднае свята дабра, на якім мы гаворым “дзякуй” усім, хто добраахвотна дорыць свае час, цяпло і клопат тым, хто мае ў гэтым патрэбу, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Сёлета абласны этап конкурсу аб’яднаў 48 удзельнікаў з усіх раёнаў Прынёмання. Атрады прадстаўлялі відэаролікі аб сваіх добрых справах, і перад журы стаяла няпростая задача – вызначыць пераможцаў у некалькіх намінацыях. Сярод юных дзятлаўчан таксама ёсць прызёры.

У намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад” сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі другое месца заняў валанцёрскі атрад “Нераўнадушнае сэрца” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

– Валанцёрства – не проста актыўнасць, а сапраўдная сіла, якая мяняе жыццё і свет да лепшага. Кожная гадзіна, падораная іншым, кожная дапамога, аказаная ад чыстага сэрца, робіць наша грамадства больш добрым і згуртаваным. Усе пераможцы атрымаюць прызы ад Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ”, а я дзякую кожнаму, хто ўдзельнічае ў валанцёрскім руху, за дабрыню і нераўнадушша. Не спыняйцеся на дасягнутым і прадаўжайце рабіць дабро, – падрахункавала Кацярына Хілімончык.

Уклад моладзі ў справы добраўпарадкавання

З 2008 года ў нашай краіне праводзіцца конкурс Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл”.

Сёлета ён быў прысвечаны Году добраўпарадкавання. Адметна, што пераможцы ёсць і сярод маладых жыхароў Дзятлаўшчыны.

Добрай весткай падзялілася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:  

– У конкурснай намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад сярод вучнёўскай моладзі” пераможцамі абласнога этапу і “бронзавымі” прызёрамі рэспубліканскага сталі ўдзельнікі валанцёрскага атрада Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна “Светлы шлях”. За вынікі абодвух конкурсных этапаў гезгальцы адзначаны грашовымі прызамі, якія можна будзе выкарыстаць для развіцця валанцёрскага руху.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#БРСМ #нашалепшае #нашелучшее

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации