Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў 40 сельскагаспадарчых арганізацыях 17 (100 %) раёнаў Гродзенскай вобласці, у 24 з якіх (60 %) устаноўлены недахопы і парушэнні ва ўтрыманні прыфермерскіх і прылеглых да жывёлагадоўчых аб’ектаў тэрыторый.
Да найбольш распаўсюджаных парушэнняў адносяцца: зарастанне тэрыторыі высокай пустазельнай расліннасцю з-за несвоечасовага абкошвання, няпоўная або неадрамантаваная агароджа жывёлагадоўчых аб’ектаў, расцяканне каналізацыйных і гнаявых сцёкаў па тэрыторыі фермаў і за іх межамі, захламленасць бытавымі і будаўнічымі адходамі, нязнесеныя невыкарыстоўваемыя будынкі, якія разбураюцца.
Інфармацыя па выяўленых фактах неналежнага ўтрымання прыфермерскіх тэрыторый накіравана ў райвыканкамы для прыняцця мер па навядзенні парадку.
Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga