22 кастрычніка горад Гродна стаў месцам сустрэчы актыўных, дапытлівых і ініцыятыўных школьнікаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей –  тут стартаваў рэспубліканскі марафон “Падарожнічай з БРПА”.

Сярод іх была і навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава, старшыня дзіцячай палаты Дзятлаўскага РС ГА “БРПА” Алена Швец, якая годна прадставіла наш раён, натхняючы аднагодкаў на актыўную працу і новыя праекты.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя напрамкі работы, падзяліліся вопытам і намецілі новыя ідэі для развіцця піянерскага руху.

У рамках марафону прайшла экскурсія па Палацы творчасці дзяцей і моладзі, дзе юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з ініцыятывамі гродзенскіх школьнікаў. Асаблівую ўвагу прыцягнула прэзентацыя дружыны сярэдняй школы № 40 імя В. І. Крамко –  аднаго з лідараў рэгіёна.

Удзел у марафоне для Алены Швец стаў не толькі займальным падарожжам, але і важным этапам асобаснага росту, дапамог у  развіцці лідарскіх якасцяў і знайсці новых сяброў. Гімназія ганарыцца сваёй вучаніцай і жадае ёй новых дасягненняў і яркіх адкрыццяў.

Кацярына САРАЧЫНСКАЯ,
педагог-арганізатар гімназіі № 1 горада Дзятлава

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации