23 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук стартаваў 15-ы сезон праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “100 ідэй для Беларусі”.

На сайце 100ideas.by да 20 лістапада будзе адкрыты прыём заявак для жадаючых удзельнічаць у конкурсе. Імі могуць стаць маладыя людзі (калектывы аўтараў да трох чалавек) ва ўзросце ад 14 да 31 года і маладыя вучоныя (установаў вышэйшай адукацыі, арганізацый, падпарадкаваных НАН, занятыя ў ажыццяўленні навуковых даследаванняў) да дасягнення імі наступнага ўзросту: дактары навук – да 40 гадоў, кандыдаты навук, работнікі без ступені, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, аспіранты, магістранты – да 35 гадоў. Прадастаўляць праекты можна па наступных намінацыях: “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі”, “Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (у тым ліку інтэлектуальныя сістэмы і аўтаматызацыя, разумныя гарады і экаўстойлівасць, лічбавая медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, тэхналогіі па сацыяльнай інклюзіі, лічбавая этыка і кібербяспека)”, “Экалогія (захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне прыродных рэсурсаў і іх узнаўленне, прадухіленне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе)”, “Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый”, “Грамадства і сацыяльная сфера”, “Лепшая бізнес-ідэя”.

Новы сезон праекта будзе рэалізоўвацца ў чатыры туры: першы, інфармацыйны – да 20 лістапада. Другі, у час якога будуць ажыццяўляцца адбор заявак, навучальныя семінары, раённыя і занальныя адборы – да 20 снежня. Трэці, які прадугледжвае арганізацыю абласных, Мінскай гарадской выставаў-прэзентацый, а таксама НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі – да 31 студзеня 2026 года. Чацвёрты, рэспубліканскі фінал – да 30 красавіка 2026 года.

У 15-м сезоне праекта выдзелены тры ўзроставыя групы ўдзельнікаў. Экспертны савет, па-першае, будзе выбіраць з ліку навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; па-другое, сярод студэнтаў і курсантаў; па-трэцяе, з ліку працоўнай моладзі, маладых навукоўцаў, прадстаўнікоў установаў, арганізацый, падпарадкаваных НАН Беларусі. Адпаведна па тры пераможцы будуць вызначаны ў кожнай з дзесяці конкурсных намінацый.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации