Следчы камітэт уяўляе сабой адзіную, самастойную ваенізаваную арганізацыю, падпарадкаваную кіраўніку дзяржавы.
Ён, як і любая арганізацыя, зацікаўлены ў кваліфікаваных кадрах.
Спецыялістаў для ведамства рыхтуе следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС і юрыдычныя факультэты ВНУ нашай рэспублікі.
Асноўнай крыніцай камплектавання падраздзяленняў Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці з’яўляюцца менавіта следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС і юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Кандыдатамі для паступлення на СЭФ Акадэміі МУС і мэтавую падрыхтоўку ў інтарэсах Следчага камітэта разглядаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, завяршаюць (завяршылі) навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі
з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі або прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Пасля заканчэння навучання яны праходзяць службу на пасадзе следчага, ім будзе прысвоена спецыяльнае званне “лейтэнант юстыцыі”, а таксама гарантавана працаўладкаванне на пасады ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці, сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў.
Кандыдатамі для атрымання адукацыі будуць разглядацца толькі маладыя людзі з устойлівай матывацыяй і разуменнем сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, з сярэднім балам атэстата не меншым за 7, а таксама якія не маюць праблем са здароўем, ім абавязкова трэба прайсці ваенна-ўрачэбную камісію.
Залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўнутранага ўступнага іспыту па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага іспыту, і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі складае 4 гады.
ГрДУ імя Я. Купалы размешчаны па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 25. Больш падрабязную кантактную інфармацыю можна даведацца на сайце ГрДУ www.grsu.by.
Прыём асоб у Акадэмію МУС праводзіцца на аснове агульнага конкурсу па суме балаў вынікаў цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) або цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па рускай/беларускай мове, замежнай (англійскай або нямецкай) мове, грамадазнаўстве, а таксама атэстата.
Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі – 4 гады.
Акадэмія МУС размешчана па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 6. Больш падрабязную кантактную інфармацыю можна даведацца на сайце акадэміі www.academy.mia.by.
Жадаючыя паступаць у Акадэмію МУС і ГрДУ імя Я. Купалы могуць звяртацца ў Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, тэлефон 6-46-20.
Таццяна ПРАТАКОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскага раённага Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga