Напярэдадні рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Флікер выратоўвае жыццё!”, якая пройдзе з 3 па 7 кастрычніка, у горадзе Дзятлаве супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” раздавалі гараджанам гэты неабходны для пешаходаў аксесуар.

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Аляксей Ярмак наведалі школы райцэнтра і раздалі навучэнцам і работнікам флікеры.

Яны нагадалі дзецям, што дзеля сваёй бяспекі ў цёмны час сутак на вуліцы неабходна абавязкова пазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі.

– Каб быць заўважным на дарозе, абавязкова насіце з сабой флікер, – зазначыў айцец Іаан. – На Божую дапамогу неабходна спадзявацца, але і самім трэба клапаціцца пра сваю бяспеку. Беражыце сябе.

– Выкарыстанне святлоадлюстроўваючых элементаў, калі на вуліцы цёмна, а вы пераходзіце праезную часць або ідзяце па абочыне, а не па тратуары, застаецца адным з найбольш дзейсных спосабаў засцерагчы сябе на дарозе. Вадзіцель павінен бачыць вас здалёк і паспець аб’ехаць, гэтым вы выратуеце сабе жыццё. Хачу нагадаць, што пешаходу без флікера дзяржаўтаінспектары дадуць штраф ад адной да трох базавых велічыняў, – дадаў Аляксей Ярмак.

Таксама раздалі флікеры і нагадалі аб правілах паводзінаў на дарозе дзятлаўчанам на вуліцах горада.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации