У раёне прадаўжаецца цыкл асенніх палявых работ, у тым ліку – уборка кукурузы і агародніны.

Бульбу традыцыйна вырасцілі тры гаспадаркі раёна. У КСУП “Жукоўшчына” на яе капанні задзейнічаны як спецыялізаваная уборачная тэхніка, так і людзі.

На палетку каля вёскі Краглі працуюць работнікі сельгаспрадпрыемства, педагогі раёна і навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

Пра тое, як сёлета ўрадзіла культура і ход яе ўборкі, расказала брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Алена Васюкевіч:

– У гэтым годзе мы пасадзілі 45 гектараў бульбы, гатункі “скарб” і “эліта брыз”. Вынік не горшы за леташні: на гэтым полі сярэдняя ўраджайнасць 280 цэнтнераў з гектара. Працэс уборкі ідзе актыўна, цяпер мы на залатой сярэдзіне. Працуюць паляводы нашага прадпрыемства, педагогі многіх установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна: Новаяльнянскія школа і дзіцячы сад, Казлоўшчынскія школа і дзіцячы сад, сярэдняя школа № 3, гімназія № 1 горада Дзятлава, Раклевіцкая базавая школа.

– Куды будзе выкарыстоўвацца новы ўраджай?

– Будзем гандляваць на раённых кірмашах, рэалізоўваць у нашым фірменным магазіне. Больш дробную бульбу здадзім на Боркаўскі ўчастак ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”. Таксама мы ўбралі сталовыя буракі, цыбулю, частку морквы і капусты для продажу на сезонных кірмашах.

Другі тыдзень КСУП “Жукоўшчына” дапамагае працоўны педагагічны дэсант. Аб тым, як працуецца, расказала настаўніца хіміі і біялогіі санаторнай школы “Баравічок” Крысціна Саўчык:

– Прыходзім на дапамогу КСУП “Жукоўшчына”, гэта ўжо наша добрая традыцыя на працягу пяці гадоў. Убіраем бульбу, буракі, моркву, зарабляем для навучальнай установы пазабюджэтныя сродкі. З раніцы правялі заняткі, а цяпер працуем на свежым паветры. Сёння нас тут пяцёра, усе настаўнікі нашай школы. Ураджай радуе, настрой выдатны.

Разам з дарослымі на ўборцы бульбы старшакласнікі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, усяго каля 50 чалавек. Працуюць ахвотна, бадзёра і, па словах кіраўніцтва прадпрыемства, вельмі прадукцыйна.

– Ужо тыдзень мы на бульбе. Пасля заняткаў абедаем у школе і цэнтралізавана прыязджаем на поле, – расказвае навучэнка 11 класа Дар’я Цішковіч. – Летам мы таксама працавалі ў КСУП “Жукоўшчына” ад працоўнага летніка, займаліся відавой праполкай, цяпер капаем бульбу. Усё афіцыйна, з запісам у працоўнай кніжцы. Работа не вельмі складаная і вясёлая, працуем нядоўга, з перапынкамі на адпачынак. Плацяць тут добра. Стараемся набіраць прычэп хутчэй, бо ад таго, як працуем, будзе залежаць заробак.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации