Супрацоўнікі Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў праверылі паўнату вылічэння і выплаты ў бюджэт экалагічнага падатку суб’ектамі гаспадарання розных формаў уласнасці.

Даведка:калі суб’ект аказвае паслугі па распілоўцы драўніны, то ў працэсе вытворчасці ўтвараюцца адходы, якіяпавінны адлюстроўвацца ў бухгалтарскім уліку і абкладацца экалагічным падаткам.

Так, адна з арганізацый камерцыйнай формы ўласнасцітрапіла ў поле зроку супрацоўнікаў фінансавых расследаванняў з-за захоўвання на сваёй тэрыторыі вялікага аб’ёму адходаў, якіяўтвараюцца ў час работы піларамы. У выніку прынятых мер у бюджэт дзяржавы дадаткова паступіла больш за 13 тысяч рублёў, а добраахвотнае пералічэнне падаткаў дазволіла не прымяняць да фірмы меры адказнасці.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации