У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы адбылася сустрэча для навучэнцаў старэйшых класаў з першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык. Мерапрыемства было прысвечана знаёмству з дзейнасцю адной з самых маштабных і аўтарытэтных моладзевых арганізацый краіны – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Моладзевы лідар падрабязна расказала аб разнастайнасці дзейнасці БРСМ: ад валанцёрскіх акцый і экалагічных ініцыятыў да патрыятычных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, культурна-масавых падзей і міжнароднага супрацоўніцтва. Цікавасць у вучняў выклікаў расказ пра магчымасці, якія адкрывае сяброўства ў БРСМ: удзел у рэспубліканскіх форумах, адукацыйных школах лідараў, грантавых праектах, стажыроўках і паездках за мяжу.
Асаблівая ўвага была нададзена ўмовам прыёму ў рады арганізацыі. Каб стаць членам БРСМ, неабходна быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 14 да 31 гадоў, падзяляць ідэі дружбы, патрыятызму, узаемадапамогі і імкнуцца да асобаснага і прафесійнага росту, удзельнічаць у жыцці калектыву, праяўляць ініцыятыву і ўносіць свой уклад у развіццё школы, раёна і краіны ў цэлым.
У ходзе сустрэчы прагучала нямала пытанняў і ад саміх школьнікаў: аб бальнай сістэме актыўнасці, формах удзелу ў мерапрыемствах, правах і абавязках членаў арганізацыі, магчымасцях далейшага росту ў структуры БРСМ.
Кацярына Уладзіміраўна адзначыла, што менавіта сённяшнія школьнікі – гэта будучыня краіны, і ад іх выбару, рашэнняў і ўдзелу залежыць, якой будзе Беларусь заўтра.
Соф’я БОМБЕР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование