20 верасня ў Ваўкавыску пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025”. Да гэтай падзеі нашы майстрыхі-хлебапёкі падрыхтавалі прыгожыя духмяныя сімвалы свята.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык наведалі хлебны цэх Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, каб ад імя кіраўніцтва раёна выказаць ім словы ўдзячнасці за працу, талент і майстэрства.

– Кожны год вы здзіўляеце нас сваімі непаўторна прыгожымі і смачнымі караваямі. Упэўнены, што сёлетнія вашы работы зоймуць дастойнае месца сярод караваяў Гродзеншчыны і будуць упэўнена канкурыраваць з імі за галоўны прыз фестывалю, – адзначыў Вадзім Бялятка. – Дзякуй за вашы залатыя рукі, якія ствараюць такую прыгажосць. Моцнага вам здароўя і натхнення на новыя кулінарныя шэдэўры.

Разам з навучэнцамі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, якія наведвалі завод з экскурсіяй, яны пазнаёміліся з работамі дзятлаўскіх каравайніц і пагутарылі з Марыяй Клімец, якая выпякае дажыначны каравай ужо больш за 10 гадоў. Усё жыццё яна прысвяціла выпяканню хлебабулачных вырабаў. Цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але кожны год гатуе прыгажосць на “Дажынкі”.

– Сёлета галоўны каравай вагой 40 кілаграмаў аздоблены кветкамі маку. Яны не толькі прыгожыя, але і смачныя, імі можна будзе пачаставацца, – расказала жанчына. – Яшчэ выпеклі чатыры караваі вагой па тры кілаграмы і адзін паўтаракілаграмовы. Калі бачу нашы караваі на “Дажынках”, душа радуецца, адчуваю гонар за наш раён і асалоду ад таго, што ў гэтым ёсць і мая праца. Усіх хлебаробаў віншую з вялікім святам і жадаю ўсяго найлепшага.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации