Вельмі шкада, што філасофія жыцця ў людзей розная. У адных яе наогул няма. Другія цешаць сябе геданізмам, жадаючы жыць усё лепш і лепш, вымяраючы ўсё толькі матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Але, дзякуй Богу, ёсць і іншы стан чалавечай душы і розуму. Стан, які аб’ядноўвае людзей, па-сапраўднаму неабыякавых да сваёй Радзімы, яе гісторыі, этнічных каштоўнасцей і, безумоўна, роднай мовы.

Менавіта гэты стан панаваў на ХХХІІ Дні беларускай пісьменнасці, што прайшоў 6-7 верасня ў Лідзе, робячы апантанымі ўсіх удзельнікаў і гасцей свята. Да ўдзелу ў ім былі запрошаны і ўстановы адукацыі Беларусі. Краязнаўцы васьмі школ з усёй краіны прывезлі  сюды творча аформленыя старонкі гісторыі свайго рэгіёна, звязаныя з літаратурнай дзейнасцю землякоў і трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны.

З вялікай адказнасцю і гонарам краязнаўцы Круцілавіцкай базавай школы ўспрынялі давер Гродзенскага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства аб удзеле ў ХХХІІ Дні беларускай пісьменнасці. Напружанай работай суправаджалася падрыхтоўка да свята, якая, дарэчы, працягнула шматгадовую працу па вывучэнні літаратурнай спадчыны і сучаснага стану літаратурнай дзейнасці ўраджэнцаў і жыхароў Дзятлаўшчыны: Ігната Дварчаніна, Івана Івашэвіча, Аляксандра Лебедзева,Івана Пышко, Вячаслава Адамчыка, Алега Аблажэя, Вячаслава Чамярыцкага, Яўгенія Мацвеева, Віктара Шымука, Фёдара Красюка, Леанарды Юргілевіч,Міхаіла Лук’янчыка, Алены Абрамчык, Георгія Шундрыка, Веры Хрышчановіч і іншых.Сапраўдным адкрыццём напярэдадні свята стала для нас імя Андрэя Татура, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і ўвогуле цудоўнага, адкрытага ў размове і добразычлівага чалавека. Падчас падрыхтоўкі да свята краязнаўцы школы сустрэліся з літаратарамі Дзятлаўшчыны, іх роднымі, сабралі неабходную інфармацыю аб біяграфіі майстроў пяра, пазнаёміліся з большасцю іх  твораў і водгукамі крытыкаў аб іх літаратурнай дзейнасці. Вывучыўшы літаратурную спадчыну Дзятлаўшчыны і яе сучасны стан, краязнаўцамі нашай установы адукацыі быў акрэслены турыстычны маршрут “Літаратурная Дзятлаўшчына”, які прайшоў па родных мясцінах нашых літаратараў-землякоў, дзе захавалася шмат аб’ектаў з мінулага і сучаснасці, якія нагадваюць аб гэтых літаратарах і ўшаноўваюць іх імёны.

Усё гэта было прадстаўлена ў эмацыянальнай форме на свяце экскурсаводам і нашай часовай экспазіцыі “Літаратурная Дзятлаўшчына”. Дадатковы шарм экспазіцыі надаў аднайменны сімвал, выраблены з драўніны дзятлаўскімі майстрамі, а разнастайная сувенірная прадукцыя, прадастаўленаяадным з сяброў нашага музея, дазволіла пакінуць памяць аб экспазіцыі кожнаму наведвальніку.Вельмі радавала неабыякавасць гасцей свята, сярод якіх было нямала афіцыйных асоб: Кацярына Пятруцкая, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галіна Курганская, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Віктар Доўнар, начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вадзім Лакіза, дырэктар інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,да краязнаўчай дзейнасці ўстановаў адукацыі, прадстаўленых на свяце.

Шчырая размова, душэўныя добразычлівыя адносіны назаўжды застануцца ў сэрцах кожнага з нас і будуць дадатковай матывацыяй у краязнаўчай дзейнасці, што дазволіць зрабіць яшчэ шмат адкрыццяў у гісторыі нашай роднай Беларусі.

Сяргей КАСКО,
кіраўнік літаратурнага музея“На мяжы ўзгоркаў і раўнін”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации