9 верасня – у Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму і ў рамках Тыдня нулявога траўматызму старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў і памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык сустрэліся з работнікамі КСУП “Хвінявічы”, працоўным калектывам мясцовай школы, якія працавалі на ўборцы бульбы.



Спецыялісты праверылі, як работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, пагутарылі аб выпадках вытворчага траўматызму на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і аб тым, як іх пазбегнуць.
У гэты ж дзень пабывалі ў майстэрнях КСУП “Жукоўшчына”, дзе звярнулі ўвагу на забеспячэнне бяспекі работнікаў на працоўных месцах, адпаведнасць абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням заканадаўства аб ахове працы, захаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga