У верасні 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ “Аб утварэнні следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”. Праз пяць гадоў чарговы заканадаўчы акт за подпісам кіраўніка дзяржавы папоўніў беларускі каляндар прафесійных святаў новай чырвонай датай – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які таксама адзначаецца 12 верасня.
– У гэты дзень віншаванні прымаюць і спецыялісты нашага ведамства, – расказала начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Пратаковіч. – За 14 гадоў работы Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь стаў важным і неад’емным звяном праваахоўнай сістэмы дзяржавы, заваяваў аўтарытэт сярод калег і давер грамадзян. Кіруючыся прынцыпамі законнасці і справядлівасці, афіцэры ведамства з гонарам адстойваюць правы і свабоды суайчыннікаў, дабіваюцца няўхільнага пакарання для кожнага правапарушальніка.
Галоўная каштоўнасць Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь – людзі. У Дзятлаўскім раённым аддзеле працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія годна спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і ўскладзенай адказнасцю.

Усіх работнікаў нашага падраздзялення і ветэранаў службы я сардэчна віншую з прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства і 14-й гадавінай утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Жадаю невычэрпнай энергіі, высокага інтэлекту, бравай кемлівасці, тонкай інтуіцыі, важкіх улік, бясспрэчных фактаў, яўных доказаў і станоўчай рэпутацыі ў прафесійнай справе і жыцці. Поспехаў вам у такой адказнай, часам небяспечнай і нялёгкай працы, кар’ернага росту і жаданых дасягненняў. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Ветэранам следства – моцнага здароўя і аптымізму, каб яшчэ доўгія гады заставаліся ў страі і перадавалі свой практычны вопыт маладому пакаленню следчых.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае