Спонсарская дапамога ад сяброў з Галандыі

Падзеі

Дан і Ханні Пландсоен — прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі з Галандыі. На пачатку гэтага тыдня яны прыехалі ў Беларусь, наведалі Ваўкавыск і аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна.

На працягу многіх гадоў госці з Галандыі аказваюць спонсарскую дапамогу дзіцячаму касцёватуберкулёзнаму цэнтру ў Ваўкавыску, Дварэцкай амбулаторыі, яслі-саду, які размешчаны ў аграгарадку. Таксама яны дапамагаюць бальніцы сястрынскага догляду ў Гезгалах.

Цяперашні прыезд у Беларусь стаў 34-ым па ліку для Дана Пландсоена. Штогод — а гэта ў кастрычніку і красавіку — разам з ім прыязджаюць і іншыя прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі. На гэты раз — Арт і Нандэ. Яны працуюць, і каб паўдзельнічаць у дабрачыннай справе, узялі водпуск за свой кошт. Пераадольваць моўны бар’ер Дану і Ханні, іх сябрам дапамагае Рэгіна Мікалаеўна Каракулька, былая загадчыца Дварэцкай амбулаторыі.

У цяперашні прыезд госці з Галандыі аказалі спонсарскую дапамогу жыхарам Дварэцкага сельскага савета. Харчовыя наборы атрымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, шматдзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя жыхары вёсак, інваліды першай групы. Усяго было раздадзена 130 харчовых набораў.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *