Спадабалася дварчанам выступленне цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга” з Мінска.
Артысты не толькі выконвалі цыганскія песні і танцы, але і паказалі абрад “Цыганскага вяселля”. Ролі ў ім запрасілі выканаць мясцовых жыхароў.
Артысты выканалі цыганскія прыпеўкі, танцы цыганоў Персіі, танец з цыганскімі лялькамі.
Артыстаў актыўна падтрымлівалі гледачы, заўзята танчыла дзятва.

Публіка была ў захапленні ад яркіх фарбаў, рытмаў, прыгожых дзяўчат і хлопцаў.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны.