12 жніўня рабочая група на чале з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай прадоўжыла маніторынг школ, дзіцячых садоў на гатоўнасць да новага навучальнага года. У гэты дзень пабывалі ў Вензавецкай, Казлоўшчынскай, Дварэцкай, Круцілавіцкай сярэдніх школах, Раклевіцкай базавай школе, у Казлоўшчынскім, Дварэцкім, Таркачоўскім, Новаяльнянскім дзіцячых садах.

– Тэрмін падпісання пашпартоў гатоўнасці быў прызначаны на 11-12 жніўня, – адзначыла Марына Яўгенаўна. – Можна смела гаварыць, што да 15 жніўня будуць падпісаны пашпарты дзесяці ўстановаў адукацыі і да 20-га – яшчэ двух, дзе ідуць капітальныя рамонты – гэта гімназія № 1 горада Дзятлава і Гезгалаўская сярэдняя школа. Хачу адзначыць, што ўсе ўстановы падрыхтаваліся да новага навучальнага года на дастойным узроўні. На кантролі былі, перш за ўсё, пытанні стварэння бяспечных умоваў для навучання дзяцей, звярталася ўвага на выкананне санітарных нормаў. Усе кіраўнікі і калектывы папрацавалі вельмі плённа, варта сказаць, што былі расходаваны немалыя матэрыяльныя сродкі, але адчуваецца, што педагогі ўклалі і душу, рабілі як сабе. Прыемна было іх наведваць, малайцы. Вядома, ёсць яшчэ над чым папрацаваць, гэта нармальна, бо, калі ёсць планы на будучыню, значыць, ёсць і развіццё адукацыі раёна. Гэтыя недахопы да верасня будуць выпраўлены.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации