У сучасным свеце анкалагічныя захворванні з’яўляюцца адной з галоўных прычын смерці, пры гэтым многія віды раку за апошнія гады “памаладзелі” і сустракаюцца ў людзей ва ўзросце 25-35 гадоў, а ў некаторых выпадках нават у дзяцей. Надзейным памочнікам у барацьбе з ракам з’яўляецца прафілактыка.
Пярвічная прафілактыка – папярэджанне ўздзеяння канцэрагенаў (працэсу з’яўлення пухліны). У яе ўваходзіць павышэнне імунітэту арганізма, нармалізацыя ладу жыцця і харчавання. Вельмі важным з’яўляецца адмова ад курэння, злоўжывання спіртнымі напоямі, фізічная актыўнасць, здаровае харчаванне і нармалізацыя вагі.
Другасная прафілактыка – выяўленне і барацьба з перадракавымі захворваннямі, прафілактыка і лячэнне раку на ранніх стадыях. Да мерапрыемстваў другаснай прафілактыкі адносяцца правядзенне агульных аналізаў крыві, мачы, біяхімічнага аналізу крыві, аналізу крыві на глюкозу, флюараграфічнага даследавання органаў грудной клеткі, агляд доктара агульнай практыкі, дыягностыка ротавай поласці стаматолагам. Мамаграфічнае даследаванне – для ранняга выяўлення раку малочнай залозы, абследаванне на прастатспецыфічны антыген (ПСА) – для ранняга выяўлення раку прадсталёвай залозы.
Трацічная прафілактыка – папярэджанне рэцыдываў (вяртання) пухліны, з’яўлення метастазаў і новых пухлінавых захворванняў у анкалагічных хворых, якія былі вылечаны. Таксама не варта забываць аб перадракавых захворваннях і іх папярэджанні.
Уважлівыя адносіны да свайго здароўя, штогадовае правядзенне дыспансерызацыі і вядзенне здаровага ладу жыцця дапамогуць вам знізіць рызыку развіцця анкалагічнага захворвання.
Наталля ЛІТВІНСКАЯ,
намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga