На Дзятлаўшчыне праходзіць месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. У яго рамках адбыўся рэйд у КСУП “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”. Выявіць, як там праводзіцца работа па ахове працы, накіраваліся галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык.

Члены мабільнай групы правяралі зернесушыльныя комплексы, склады, камбайны на ўборцы ў полі, забеспячэнне работнікаў пітной вадой, санітарна-бытавыя ўмовы, быў абследаваны транспарт на наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, медыцынскіх аптэчак, сродкаў індывідуальнай абароны.

Па выніках наведвання істотных парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў выяўлена не было.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельская гаспадарка #охрана труда

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации