У летніку “Навука” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ў рамках акцыі “Крок да поспеху” прайшлі сустрэчы з паспяховымі людзьмі раёна.
З навучэнцамі размаўлялі дырэктар установы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Нячай, педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, блогер-мільённік Роберт Асіпук, кіраўнік узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” Іван Каско.

Роберт Асіпук узгадаў, як рабіў першыя крокі ў блогінгу, патлумачыў, што дапамагае яму ў развіцці і як прывабіць сваю аўдыторыю, стаць цікавым у інтэрнэт-прасторы, пастаянна заставацца ў трэндзе. Дзеці ўважліва слухалі, задавалі пытанні, даведаліся, што вядомы блогер упэўнены – навучыцца маляваць можа кожны, таму разам з гасцямі і самі перайшлі да справы. Узяліся за алоўкі, каб паўдзельнічаць у майстар-класе па скетчынгу – тэхніцы хуткага малявання.

Госці дзяліліся гісторыямі, як на шляху да свайго станаўлення дасягалі мэтаў, пераадольвалі цяжкасці і не здаваліся перад няўдачамі. Сустрэчы натхнялі маладое пакаленне на веру ў сябе і вучылі не баяцца марыць.
Падрыхтавала да друку Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga