У бліжэйшую суботу, 27 мая, Аўгустоўскі канал зноў збірае сяброў – тут пройдзе адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці.

Пачнецца яно з традыцыйнага касцюміраванага шэсця калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, якія далей выступяць на адкрытай пляцоўцы побач са шлюзам Дамброўка.

Гасцей свята запросяць на падворкі “Вандроўка ў мінулае”, “Чытай-дворык”, забаўляльную пляцоўку ці прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу аб’ектаў народных промыслаў.

Акрамя таго, жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея Аўгустоўскага канала ці з водным экскурсійным маршрутам.
А падсілкавацца гасцям свята прапануюць на беразе, дзе ўвесь дзень будзе працаваць святочны гандаль.

Безумоўна, той, хто хоць аднойчы пабываў на ім, пагадзіцца, што мерапрыемства каларытнае, яркае і эмацыйнае, таму рэкамендуем усім далучыцца да яго – не пашкадуеце!

ПРАГРАМА
правядзення адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”

13.00 – 13.20 – касцюміраванае тэатралізаванае шэсце калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна;

13.20 – 14.00 – урачыстае адкрыццё свята і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна “Аўгустоўскі канал усіх вітае і на свята запрашае”;

14.00- 15.00 – канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Ніва” ”Наша радасць у песнях гучыць”Верцялішкаўскага ЦК;

14.00 – 15.00 – агляд падворкаў “Вандроўка ў мінулае”;

15.00 – 16.00 – канцэрт вакальнага гурта ”Забава” Індурскага ЦК;

– канцэрт вакальнага гурта “Запаветны бераг”Азёрскага ЦК;

16.00 – 17.30 – праца гульнёвай пляцоўкі “Парк забаў”;

17.30 – 19.00 – танцавальна-забаўляльная праграма “У карагодзе сяброў”;

13.00 – 17.00 – працуе святочны гандаль;

– “Народная творчасць – крыніца натхнення”. Выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці;

– майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;

– “Вандроўка ў мінулае”. Арганізаваны падворкі клубных устаноў Гродзенскага раёна;

– “Аўгустоўскі канал – жамчужына прынеманскага краю”- праца экскурсійнага маршрута;

– праца Музея гісторыі Аўгустоўскага канала;

– “Чытай-дворык” – мабільная выстава па творчасці майстроў Гродзенскага раёна.

Крыніца

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации