Вось і наступіла доўгачаканая пара канікулаў і адпачынку. У Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР зноў расчыніў свае дзверы дзённы выхаваўча-аздараўленчы летнік “Пазітыў”. У гэтым годзе асновай яго стаў інтэграваны праект “ЗаІнклюзіўнае лета”, змест якога рэалізуецца шляхам асваення чатырох модуляў: “Стварай і натхняй”, “Дасягай і перамагай”, “Вучыся і спазнавай”, “Узаемадзейнічай і гуляй”. Кожны з іх – гэта калейдаскоп гульняў, адкрыццяў, спартыўных спаборніцтваў, стасункаў і творчасці.

Першы дзень змены пачаўся з важных арганізацыйных момантаў, інструктажоў па тэхніцы бяспекі, узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

На хвілінцы здароўя медыцынская сястра ў гульнявой форме расказала дзецям пра тое, як пабудавана цела чалавека, аб яго дзіўных асаблівасцях. З дапамогай дыдактычных матэрыялаў яна дапамагла ім лепш пазнаць сябе.

Асабліва захоплена выхаванцы ўспрынялі гульню “Першыя адкрыцці”. Яны праходзілі складаныя маршруты, спаборнічалі адзін з адным, скакалі і бегалі, што спрыяла не толькі фізічнай актыўнасці, але і лепшаму знаёмству паміж удзельнікамі. Гульня дазволіла  праявіць свае здольнасці, развіць камандны дух і, вядома, атрымаць шмат станоўчых эмоцый. А ў час гульнявой гадзіны “Гуляю я, гуляюць сябры” кожны змог бліснуць сваімі талентамі і здольнасцямі.

Завяршыўся гэты дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры.

Выхаваўча-аздараўленчы летнік “Пазітыў” –  гэта не проста адпачынак, а цэлы сусвет, напоўнены цікавымі знаёмствамі, займальнымі падзеямі і хвалюючымі прыгодамі!

Лілія ШУМСКАЯ,
кіраўнік дзённага выхаваўча-аздараўленчага летніка “Пазітыў”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации