Май у Беларусі – месяц аграэкатурызму.

Дзе на Дзятлаўшчыне адпачыць з мясцовым каларытам, расказала дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Вераніка Паўлоўская:

– У нашым раёне функцыянуюць тры аграсядзібы: “Родник”, “Каля дуба”, “Накрышкі”. Іх у межах месяца аграэкатурызму сумесна наведалі спецыялісты нашага турінфацэнтра і сектара спорту і турызму райвыканкама.

Як паказаў маніторынг, гаспадары праводзяць мэтанакіраваную работу па добраўпарадкаванні тэрыторый аграсядзібаў і стварэнні камфортных умоў для адпачынку турыстаў. Утульныя пакоі, вясковыя пейзажы, паслугі, якія прапаноўваюцца гасцям – усё гэта спрыяе не толькі здароваму адпачынку на прыродзе, але і дапамагае пазнаёміцца з вясковымі традыцыямі.

Аграсядзібы ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць не толькі як суб’екты агратурызму, але і прапаноўваюць наведвальнікам праграмы, распрацаваныя сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі. Напрыклад, “Каля дуба” з’яўляецца пляцоўкай для анімацыйных праграм “На сонечнай палянцы”, “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, якія ладзяць работнікі Дварэцкага дома культуры. “Родник” традыцыйна прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся!”. Аўтэнтычная тэрыторыя аграсядзібы “Накрышкі” дае магчымасць адпачывальнікам палюбавацца веліччу краявідаў колішняга парка Стравінскіх.

Аматарам вясковай цішыні ёсць дзе на Дзятлаўшчыне адпачыць з мясцовым каларытам, атрымаць асалоду ад непаўторных краявідаў, правесці вольны час з сям’ёй.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#туризм #Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации