Cям’я як дрэва, што расце з зямлі,
А мы яго шматлікія галіны.
Трымаюць моцна тыя карані,
І ведаем: з сям’ёю не загінем,
Не змогуць нас нягоды і бяда,
Хваробы, страты і выпрабаванні,
З сям’ёю мы мацнеем і расцём,
Тут пазнаём: вышэй за ўсё каханне,
Святая наша вера ў родны край,
Любоў да Бацькаўшчыны, самай мілай –
Там нашы продкі спаконвек жылі,
Там нашых блізкіх сціплыя магілы.
Мацнее тое дрэва і расце,
Калі яго ўсе разам даглядаем,
Любоўю, верай, клопатам сваім
Штодня карэнні шчыра паліваем.
Жадаем сем’ям нашых дзятлаўчан
Расці і красаваць, як тое дрэва,
Любіць і верыць, шчасце берагчы.
А большага, напэўна, і не трэба.
Алена Абрамчык
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga