Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб прымае актыўны ўдзел у бібліякросе “Сваё – значыць лепшае” па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці. Тут штоквартальна ладзяцца інфармацыйныя выставы-агляды. Так у час наведвання  Раклевіцкай дзіцячай школы-сада была прадстаўлена  выстава-агляд “Суквецце родных кніг”. Да 80-годдзя  Вялікай Перамогі  хлопчыкі і дзяўчынкі  пазнаёміліся з новымі   кнігамі з выставы “У кніжнай памяці імгненні вайны”.

Беларускія кнігі выхоўваюць любоў да роднай мовы, радзімы, прыроды, а таксама чуласць, дабрыню, павагу і спагаду. У бібліятэцы прадстаўлены ўсе жанры беларускай літаратуры: апавяданні, аповесці, казкі, вершы. Дзеці знойдуць тут і пазнавальную літаратуру, якая пашырыць кругагляд юных чытачоў, дасць адказы на самыя няпростыя і нечаканыя пытанні, раскажа пра жывёльны і раслінны свет, пазнаёміць з тэхнікай, правіламі дарожнага руху, з навукай,  навакольным асяроддзем.

Усе творы напісаны простай і жывой  мовай. Выбірайце на свой густ і атрым­лі­вайце асалоду ад сустрэчы з беларускай кнігай, узбагачайцеся  новымі ведамі пра нашу Беларусь, яе людзей, іх мудрасць, традыцыі, звычкі.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

#библиотека #Дятловщина #книги

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации