Стараста вёскі. Гэта пасада, абавязак, прызначэнне, а, можа, заклік душы?

З 2003 года я з’яўляюся старастай вёскі Ведравічы Данілавіцкага сельскага савета. Мы з мужам, Іванам Іванавічам Вайцяхоўскім, пражылі тут амаль 40 гадоў, выгадавалі траіх дзяцей, усім далі адукацыю і адправілі ў самастойнае жыццё. Сёння наша вёска налічае 24 гаспадаркі, тут жывуць 40 чалавек, з якіх 12 — працаздольнага ўзросту, 24 — пенсіянеры і трое дзяцей.

Летам у Ведравічы ў бацькоўскія хаты на дачны сезон прыязджаюць дзеці былых гаспадароў. Яны даглядаюць пабудовы, карыстаюцца прысядзібнымі ўчасткамі, адпачываюць. Наогул, хаты, у якіх ёсць гаспадары, у нашай вёсцы прыгожыя і дагледжаныя. Аднак існуе праблема пустуючых дамоў, у якіх няма спадчыннікаў або спадчыннікі жывуць далёка, не маюць магчымасці прыехаць і дагледзець сваю маёмасць.

Як старасце вёскі і як чалавеку, які пражыў тут усё жыццё, мне хочацца, каб Ведравічы жылі і прыгажэлі. Таму я цесна супрацоўнічаю з адміністрацыяй Данілавіцкага сельвыканкама. Мне пашанцавала, бо мясцовая старшыня, Ганна Мікалаеўна Жых, — чалавек адказны. Яе хвалюе лёс кожнай вёскі сельсавета, кожнай сям’і, кожнага чалавека. Мы з Ганнай Мікалаеўнай абмяркоўваем шмат розных пытанняў. Праз мяне яна звяртаецца з просьбамі да жыхароў Ведравічаў, мы — у выканкам, і справы вырашаюцца. Ад імя жыхароў Ведравічаў дзякуюем нашай старшыні за ініцыятыўнасць і выкананыя работы па добраўпарадкаванні вёскі. Яны распачаліся яшчэ ў кастрычніку 2016 года. Адбыўся вясковы сход, і жыхары Ведравічаў папрасілі сельвыканкам спілаваць аварыйныя дрэвы, пачысціць вёску ад дзікарослага кустоўя. З лістапада 2016 па красавік 2017 года спілоўвалі дрэвы, карчавалі пні, зносілі фундаменты. ААТ “Граніт-Агра” выканаў работы па ліквідацыі будынка былога клуба і ўвёў расчышчаны ўчасткак у севаабарот.

Я аказвала дапамогу Данілавіцкаму сельвыканкаму ў пошуку спадчыннікаў дамоў, якія пустуюць. Прыемна, што сёлета ў вёсцы з’явілася яшчэ адно жылое падвор’е. Валянціна Антонаўна Мармыш з мужам пераехалі жыць у бацькоўскую хату, добраўпарадкавалі ўчасткак, вядуць гаспадарку.

З ініцыятывы старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ганны Мікалаеўны Жых нядаўна была пасаджана Алея памяці каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам. Гэта маладыя пладовыя дрэўцы.

Удзел у пасадцы саджанцаў прымалі самыя старэйшыя жыхары Ведравічаў — Сямён Іванавіч Бакей, Валянціна Уладзіміраўна Харошка, Марыя Фляр’янаўна Бортнік, Ганна Піліпаўна Кастусік (яна жыве побач і прапанавала дапамагаць паліваць саджанцы, каб хутчэй прыжыліся).

Нам, жыхарам Ведравічаў, вельмі прыемна было чуць словы падзякі ад людзей, якія прыязджалі на Радуніцу, бо вёска сапраўды змянілася, стала прыгажэйшай.

У сваю чаргу, мы вельмі ўдзячны за падтрымку, увагу да нашых праблем, за выкананую работу старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ганне Мікалаеўне Жых. Дай Бог ёй здароўя і поспехаў, няхай на яе жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі.

Т. ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
стараста вёскі Ведравічы
ад імя жыхароў паселішча

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации