Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў гімназіі № 1 горада Дзятлава пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду прайшоў першы этап канцэпт-ініцыятывы “Я ведаю! Я памятаю! Я ганаруся!” пад назвай “Патрыятычны марафон “Памяць пакаленняў”.

У рамках мерапрыемства гімназісты сумесна з бацькамі падрыхтавалі матэрыялы па дзвюх намінацыях: фотакалаж “Памяць пакаленняў” і відэатрэлер “Сямейная рэліквія”.  Марафон стаў сапраўдным святам памяці і сямейных каштоўнасцяў. Гімназісты не толькі прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, але і праявілі глыбокую павагу да гісторыі сваёй сям’і і краіны.

Пераможцы былі аб’яўлены ў кожнай намінацыі. Лізавета Дорда, Дар’я Гуговіч, Станіслаў і Уладзіслаў Сіняк, Ангеліна Ванчук узнагароджаны дыпломамі гран-пры. Работы Міхаіла Панкевіча, Міхаіла Свіба , Міланы Сербін і Аляксандра Сербіна, Дзмітрыя Урбановіча, Паліны Касіла, Максіма Шыторлі, Міраславы Добыш, Аляксея Данільчыка, Ганны Сіневіч, Маргарыты Дораш, Цімура Сушы ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступеняў.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #образование 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации