Міжнародная дабрачынная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца 8 мая адзначае дзень свайго ўтварэння. Дата выбрана невыпадкова – гэта дзень нараджэння заснавальніка арганізацыі Анры Дзюнана.
Звычайна адметную падзею актывісты і валанцёры аб’яднання адзначаюць добрымі справамі і падтрымкай тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу.
З 8 мая па 1 чэрвеня таксама традыцыйна доўжыцца штогадовы месячнік Таварыства Чырвонага Крыжа. У час яго ажыццяўляецца масавая інфармацыйная работа, скіраваная на павышэнне дасведчанасці грамадства аб дзейнасці арганізацыі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga