Дагледжаныя дарогі даўно сталі своеасаблівым брэндам, візітнай карткай Дзятлаўшчыны. Паступова апранаюцца ў асфальт вуліцы райцэнтра, пасёлкаў і аграгарадкоў. Маштабныя работы па іх рамонце і ўтрыманні праводзіліся ў мінулым годзе і прадаўжаюцца сёлета.


Так, тыднем раней было завершана асфальтаванне вуліц 50 гадоў ЛКСМБ, Гагарына ў Дзятлаве. Здаецца, толькі зусім нядаўна жыхары вуліцы 50 гадоў Кастрычніка райцэнтра радаваліся добраўпарадкаванню яе гранулятам і актыўна дапамагалі камунальнікам у працэсе навядзення парадка, цяпер іх ціхая ўтульная вуліца каля абеліска Славы – таксама ў асфальтавым выкананні.


Рамонт вуліц у нашым раёне праводзяць Слонімскі філіял ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”. Аператыўна завяршыўшы работы ў Дзятлаве, калектыў “пераехаў” у гарпасёлак Казлоўшчына, дзе вядзецца бягучы рамонт участка вуліцы Леніна працягласцю 390 метраў, услед за якім будзе рамантавацца вуліца Савецкая гарпасёлка.




Наталля АВЯРЧУК
#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина