Да ліку актуальных тэм адносіцца праблема хатняга гвалту. Гэта сёння адна з найважнейшых прычын, якія спрыяюць сацыяльнаму і псіхалагічнаму нездароўю сям’і, пазбаўляюць яе стабільнасці і бяспекі. Варта задумацца над тым, што хатні гвалт – гэта не толькі прычыненне фізічнай шкоды, але ў большай ступені пастаяннае псіхічнае ўздзеянне аднаго члена сям’і на іншага шляхам прыніжэння, абразы, узмацнення эканамічнай і іншай залежнасці.

У нашай краіне дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, у якім пазначана, што ўяўляе сабой “хатні гвалт”.

Да цяперашняга часу захоўваецца той факт, што да ліку найбольш важных крымінагенных умоў, якія спрыяюць учыненню бытавых правапарушэнняў, адносіцца п’янства. Ужыванне спіртных напояў, а тым больш сістэматычнае, прыводзіць да паслаблення або страты самакантролю, праявы жорсткасці, грубасці, запальчывасці і агрэсіўнасці. Ап’яненне рэзка абвастрае і іншыя адмоўныя якасці характару, пачуцці помсты, рэўнасці.

За гвалт у сям’і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Што ж тычыцца тых, хто пацярпеў ад хатняга гвалту або трапіў у цяжкае становішча, спецыялістамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна аказваецца паслуга часовага прытулку (“крызісны” пакой). Гэта не месца пастаяннага жыхарства, а толькі бяспечны астравок, дзе можна перадыхнуць, навучыцца жыць па-новаму, знайсці выхад з жыццёвага тупіка. Тут вам будзе прадастаўлена неабходная дапамога. Паслуга аказваецца грамадзянам, якія знаходзяцца ў крызісным, небяспечным для здароўя і жыцця стане.

Паважаныя грамадзяне нашага раёна!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што любы чалавек, які трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, якому неабходна дапамога, можа звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 (у рабочы час з 8 да 17 гадзін) або па тэлефонах: 6-12-01, 3-03-14, 8 (044) 564-48-98. Тут вам ананімна і бясплатна акажуць псіхалагічную, сацыяльную дапамогу. Калі ж з вамі здарылася бяда і вам неабходна дапамога ў вячэрні, начны час або ў выхадныя дні, вы можаце звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў па тэлефоне 102.

Алена МАКОЎСКАЯ,
псіхолаг

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации