У нашай краіне стартавала рэспубліканская акцыя “Дай лесу новае жыццё!”. Яна прымеркавана да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да яе далучыліся і члены школьнага лясніцтва “ЛесКам+”, навучэнцы 9 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Школьнікі і іх кіраўнік ачысцілі ад смецця лясны масіў паблізу вёскі Міроўшчына Вензавецкага лясніцтва. Акрамя таго, “лескамаўцы” правялі рэкламную работу і запрасілі ўсіх неабыякавых далучыцца да добрых спраў: прыняць удзел у пасадцы і ачыстцы лесу на тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса.

Назар БАКАНАЎ,
юны журналіст газеты “Перамога”, навучэнец 9 ”Б” класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М.Чурылы, член школьнага лясніцтва “ЛесКам+”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #школа #лес #акция

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации