Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13-16 мая зробіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях», дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце з акцэнтам на сумесным мірным узаемавыгадным развіцці. Чакаецца, што на палях міжнароднага форуму Прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі. Запланавана таксама двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой плануецца абмеркаваць далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносін — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Бакі разгледзяць перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыю найбольш буйных і знакавых сумесных праектаў.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Колькі каштуе чалавечае жыццё?
Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?
Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации