Дзятлаўчане прайшлі маршам памяці па вуліцах горада

Падзеі

На Дзятлаўшчыне святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, пачаліся з акцыі «Марш памяці». Калона стартавала ад раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пад акампанемент зводнага духавога аркестра гарпасёлка Наваельня жыхары раёна — унукі і праўнукі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — прайшлі па вуліцах райцэнтра з партрэтамі сваіх гераічных продкаў у руках.

Шэсце завяршылася на цэнтральнай плошчы горада Дзятлава, дзе ўдзельнікаў акцыі сустракалі апладысментамі іх землякі, мясцовае кіраўніцтва, госці свята.  Усе яны накіраваліся ў Дзятлаўскі Цэнтр культуры, дзе святкаванне прадоўжылася тэматычнай выставай і канцэртнай праграмай.

Н. АВЯРЧУК

Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *