Напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня, на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца інфармацыйная акцыя “Усё пра выбары”.
У яе ўключыліся прадстаўнікі ідэалагічнага актыву, члены прафсаюза, грамадскіх арганізацый нашага раёна. На гэты раз актывісты расказалі “Усё пра выбары” жыхарам горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў Казлоўшчына і Наваельня. Менавіта там праходзілі мерапрыемствы акцыі.
Удзельнікі раздавалі прахожым буклеты з інфармацыяй аб парадку правядзення галасавання, графіку работы выбарчых участкаў, кандыдатах у Прэзідэнты.
Удзел у выбарах – адно з галоўных канстытуцыйных правоў кожнага з грамадзян Беларусі, а ад узважанай пазіцыі выбаршчыкаў напрамую залежыць мір, дабрабыт, сацыяльныя гарантыі і далейшае паспяховае развіццё нашай дзяржавы.
Ірына СТЫРНІК
Фота Святланы ГРЫШЫНАЙ і арганізатараў акцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы