Вучні 9 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла, члены ГА “БРСМ”, прынялі ўдзел у абласной дабрачыннай акцыі “Мандарынкі дабрыні”. Яны завіталі ў Дзятлаўскі СПЦ і перадалі дзецям, якія знаходзяцца ва ўстанове, сродкі гігіены, павіншавалі з навагоднімі святамі і Нараджэннем Хрыстовым.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” наведалі ветэрана педагагічнай працы Ніну Буйко з падарункам і віншавальнай паштоўкай.
Ганна ЛАЎРЭНЦЬЕВА, юны журналіст газеты “Перамога”, вучаніца 9 “Б” класа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga