У Новаяльнянскім доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства для пажылых людзей, якія жывуць адзінока, прымеркаванае да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”.
Сустрэча ладзілася ў форме агеньчыка з чаем з самавара, пачастункамі, душэўнымі песнямі, цікавымі віктарынамі і магчымасцю пагутарыць аб справах і захапленнях.
Жыхароў гарпасёлка залатога ўзросту ад душы павіншавала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч. Яна пажадала землякам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, увагі і любові блізкіх людзей і актыўнага даўгалецця.
Ні на хвілінку не далі засумаваць гасцям артысты Новаяльнянскага дома культуры. Да іх далучыліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Эпатажны блюз”, арганізаваўшы майстар-клас па танцах.
Кожны ўдзельнік агеньчыка атрымаў асалоду ад цёплай сустрэчы ў вясёлай кампаніі і яркія ўспаміны на ўвесь год.
Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga