З 1 студзеня 2025 года змяніўся парадак атрымання бацькамі паўторных пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 202 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і паўторныя пасведчанні выдаюцца асобам, на якіх складзены запіс акта грамадзянскага стану, па іх заявах. Бацькі могуць атрымаць паўторнае пасведчанне аб нараджэнні ў дачыненні да сваіх дзяцей, якія не дасягнулі паўналецця.

Змяніліся і ўмовы пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства. Так у адпаведнасці з ч. 7 арт. 51 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і розніца ва ўзросце паміж бацькам і дзіцем, у дачыненні да якога ўстанаўліваецца бацькоўства на падставе сумеснай заявы бацькі і маці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, пададзенай у органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, павінна быць не менш за пятнаццаць гадоў.

Кацярына ВАНІСЛАЎЧЫК, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации