У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Валерыя Вярбініна “Лэдзі і адзінокі стралок”. Калі Амалія, сакрэтны агент рускага імператара, апынулася на дзікім Захадзе, ёй давялося засвоіць некалькі правілаў. Па-першае, прыгожай дзяўчыне ні пры якіх абставінах нельга губляць галаву. Па-другое, не варта давяраць цягнікам – іх занадта часта рабуюць. Па-трэцяе, лепш ні з кім не гаварыць адкрыта, асабліва калі хочаш першай знайсці казачны скарб. І самае галоўнае: ні ў якім разе не сварыцца з Білі па мянушцы Куля – ён ніколі не прамахваецца…

Дар’я Калініна “Суперневязучая”. Марына – дзяўчына незвычайная. Справа ў яе ўчынках. Ніхто не застрахаваны ад няшчасця збіць шалёную дзяўчынку, якая перабягае дарогу ў неналежным месцы. Але далёка не кожны запросіць пацярпелую дадому і напоіць чаем з каньяком. Да чаго ж прывядуць галоўную гераіню яе імкненні дапамагчы пацярпелай?

Ірына Мельнікава “Пярсцёнак з бірузой”. Калісьці Наташа зрабіла фатальную памылку – выйшла замуж за нялюбага, а з Ігарам Карташавым, адзіным мужчынам у яе жыцці, рассталася і нават не пагаварыла, застаўшы, калі ён цалаваўся з другой. На памяць пра яго застаўся толькі пярсцёнак з бірузой. І вось новая сустрэча, праз шмат гадоў…

Таццяна Усцінава “Райскі плод”. Позняя цяжарнасць – гэта не толькі доўгачаканае шчасце, але і велізарная рызыка. А вакол шмат ашуканцаў, якія нажываюцца на жанчынах у роспачы, ды і рынак падпольнага сурагатнага мацярынства квітнее. З кожным днём усё бліжэй і бліжэй тэрмін, калі немаўля з’явіцца на свет, а суддзя Алена Кузняцова толькі нядаўна расказала блізкім аб цяжарнасці. Але немагчымасць падзяліць з каханым чалавекам адказнасць прыводзіць да разгубленасці і панікі…

Наталля Карсакова “Вінавата таямніца”. Для выжывання ў новым класе патрабуюцца: школьная форма савецкіх часоў, кнопкавы мабільны тэлефон і многа сарказму. Таксама спатрэбяцца сябры, прыгожы хлопчык, у якога можна закахацца, і моцны тыл у асобе клапатлівай мамы. Зрэшты, усяго гэтага можа і не хапіць…

Алена Дораш “Лялька Каламбіны”. Нюрка Чэбнева з дзяцінства марыць стаць запраўскім шпіёнам, таму пастаянна ўмешваецца ў справы  бацькі Афанасія Сілыча – квартальнага наглядчыка. Аддзяленне вышуковай паліцыі, якім кіруе Афанасій Чэбнеў, расследуе забойствы, у якіх ёсць нешта агульнае, – кожны раз злачынец пакідае побач з ахвярай невялікую прыгожую ляльку. Вядома ж, Нюрка суне свой кірпаты нос у расследаванне і вельмі хутка высвятляе, што…

А таксама сацыяльна значныя кнігі:

Ірына Аўсяп’ян “Ведаем, ганарымся!”. Унікальны публіцыстычны праект газеты “СБ. Беларусь сёння” прысвечаны людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё дзяржавы, культуры і літаратуры.

Мікалай Чаргінец “Цяжкія дарогі жыцця”.  Усебакова і глыбока аўтар расказвае пра сваю шматгранную дзейнасць –супрацоўніка органаў унутраных спраў, пісьменніка, удзельніка баёў у Афганістане.

Валерыя Сцяцко “Творца свайго лёсу: Аляксей Талай”. Аляксей Талай – паралімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей. Кніга пра барацьбу за жыццё і пераадоленні цяжкасцяў, пра шлях да Алімпійскіх вяршыняў, цяжкую працу і перамогу,  родных і блізкіх, сяброў і чалавечае шчасце.

Вячаслаў Бандарэнка “Вялікая “Перамога”. У аснове кнігі гісторыя стварэння і вытворчасці легендарнага савецкага легкавога аўтамабіля М-20 “Перамога”, які выпускаўся ў 1946-1958 гадах. Яго распрацоўка стала сапраўдным працоўным подзвігам калектыву Горкаўскага аўтазавода. Прыгожая, надзейная “Перамога” была галоўным аўтамабілем велізарнай краіны – ад Брэста да Уладзівастока. Яна стала такім жа сімвалам, як дзень 9 Мая або палёт Юрыя Гагарына ў космас.

Інга ЛАЎРАНЮК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации