Любая добрая справа робіць кагосьці шчаслівым, запальвае агеньчык надзеі і веры ў сэрцах людзей. Вельмі важна, каб напярэдадні Новага года кожнае дзіця адчула сябе асаблівым і паверыла ў казку.

Не паверыць у цуды ў гэтыя дні проста немагчыма, бо яны паўсюль! Свята з чараўніцтвам і  падарункамі адбылося ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З цёплымі пажаданнямі ў госці да дзяцей прыйшлі не толькі ўсімі любімыя і доўгачаканыя Дзед Мароз і Снягурка, але і госці: ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская.

Вось ужо шмат гадоў не застаюцца па-за ўвагай і дзеці, якія атрымліваюць адукацыю дома. Алена Анатольеўна павіншавала іх з надыходзячым Новым годам, пажадала моцнага здароўя, уручыла падарункавыя сертыфікаты.

Парадаваць дзяцей прыйшлі і супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзялення ААТ “ Белаграпрамбанк” з падарункамі і цёплымі віншаваннямі.

Таццяна ШУНДРЫК, педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации