У Гродне прайшоў заключны этап абласнога турысцка-краязнаўчага праекта “Ад вытокаў да будучыні”. Навучэнкі 10 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Яўгенія Радомская і Ганна Сіневіч прынялі ўдзел у намінацыі “Пад знакам якасці. Гісторыя прадпрыемства”. Даследчая праца і відэаролік “От “Сырной страны” до “Молочного Мира” расказалі пра гісторыю завода, які больш за 70 гадоў таму пачаў вырабляць сыры, паспяхова канкурыруючы як на ўнутраным, так і знешнім рынках.
Выступоўцы звярнулі ўвагу на тое, што стратэгія завода – заваяваць шырокі рынак якасцю і cмакам прадукцыі. Таму на працягу некалькіх гадоў на прадпрыемстве ідзе актыўная мадэрнізацыя. Было праведзена тэхнічнае пераабсталяванне завода з устаноўкай замежнай аўтаматычнай лініі для вытворчасці сычужных сыроў магутнасцю 10 тон у суткі. Гэта дазволіла павялічыць вытворчыя магчымасці, укараніць сістэму якасці, якая гарантуе бяспеку прадукта на працягу ўсяго тэхналагічнага працэсу.
Члены журы адзначылі крэатыўнасць і творчы падыход у абароне даследчай працы. Дэгустацыя прадукцыі пераканала ўсіх прысутных, што лепшыя сыры вырабляюць менавіта ў Дзятлаве. Выступленне гімназістаў было адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Аксана ВАНЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga