1 мая, у Дзень працы, на галоўнай плошчы горада Дзятлава сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымалі лепшыя працаўнікі і калектывы раёна.
Павіншаваў дзятлаўчан са святам Працы і ўручыў узнагароды старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.
Сёлета на Дошцы гонару раёна з’явіліся фотаздымкі наступных работнікаў:
Гузеня Валерыя Яўгенавіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;
Дайліда Лідзіі Віктараўны – старшага майстра хлебнага цэха Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Дзядовіча Івана Іванавіча – вадзіцеля камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жукоўшчына”;
Ядэйкі Аляксандра Аляксандравіча – старшыні Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта;
Кастусік Алы Анатольеўны – начальніка цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”;
Кіслага Івана Канстанцінавіча – дыспетчара Дзятлаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднаэнерга”;
Кароль Ірыны Іосіфаўны – жывёлавода камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Вензавец”;
Рамушкевіча Аляксандра Сяргеевіча – жывёлавода малочнатаварнага комплексу адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;
Рэцько Жаны Чаславаўны – доктара-трансфузіёлага ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
Русіна Івана Іванавіча – вадзіцеля дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”;
Салаш Наталлі Леанідаўны – майстра-сырароба адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
Скіба Ганны Сяргееўны – сацыяльнага работніка дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;
Слушко Мікалая Генадзьевіча – брыгадзіра вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”;
Сокал Ірыны Рамуальдаўны – брыгадзіра камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Русь-Агра”;
Сухецкага Паўла Сяргеевіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Войневічы”;
Франюк Ганны Іванаўны – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”;
Харлінскай Ганны Валяр’янаўны – загадчыцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Шалеснага Івана Леанідавіча – трактарыста дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №119 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;
Сярод працоўных калектываў за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці на раённую Дошку гонару занесены:
Наваельнянскі сельскі выканаўчы камітэт;
калектыў вытворчага ўчастка “Боркі” адкрытага акцыянернага таварыства “Рагозніцкі крухмальны завод”;
працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;
працоўны калектыў Парэцкай амбулаторыі доктара агульнай практыкі.
Таксама ўзнагародамі за паспяховую работу былі адзначаны працоўныя калектывы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Дзятлаўскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, Цэнтральнай раённай бібліятэкі, Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта.
Фота Н. АВЯРЧУК
Больш падрабязна чытайце ў газеце «Перамога»