Каб раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці

Грамадства Свежыя навіны

Дзіцячы сад № 1 горада Дзятлава з’яўляецца апорнай установай па інтэграваным навучанні і выхаванні.

Тут прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Развіццё дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як асобы ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі” для педагогаў раёна. Педагагічныя работнікі дзіцячага сада дзяліліся сваім вопытам па выкарыстанні інавацыйных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і групе інтэграванага навучання і выхавання.

Для паспяховай сацыялізацыі дзяцей з АПФР, іх пазнавальнага, эмацыйнага і маўленчага развіцця педагогі эфектыўна выкарыстоўваюць у сваёй працы квэст-тэхналогію. Гэта дае магчымасць разнастаіць адукацыйны працэс, зрабіць яго запамінальным, займальным, адысці ад традыцыйных формаў навучання дзяцей і значна пашырыць рамкі адукацыйнай прасторы. Выхаванцы спецыяльнай групы ў квэст-гульні “Падарожжа ў свет жывёл” збіралі разрэзаныя карцінкі, складалі інтэлект-карту для расказа пра жывёл.

У квэст-гульні “Чароўная шкатулка”дзеці з групы інтэграванага навучання і выхавання ў пошуку эмоцый для дзяўчынкі Машы эксперыментавалі з прыродным матэрыялам, ігралі на музычных інструментах, праходзілі па тактыльных і нейрадарожках, каб пабудаваць горад майстроў з лега-канструктара і вярнуць эмоцыі.

Толькі разам, працуючы адзінай камандай, выкарыстоўваючы гульнявыя і інавацыйныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, можна раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, упэўнены педагогі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga