ГрадусПлюс. Няўважлівасць – не грэх?

Важнае Грамадства

Ужо колькі разоў і папярэджвалі, і штрафавалі дзятлаўчан, якія пераходзяць па даўно не існуючым пешаходным пераходзе на вуліцы Кірава.

А нядаўна я сама стала сведкам, як на вуліцы Прытыцкага вадзіцель паехаў проста па пешаходнай дарожцы, быццам гэта прадаўжэнне праезнай часткі. І гэта пры тым, што ў пачатку яна абазначана знакам, які складана не заўважыць.

Мы разумеем, што людзі, якія гадамі ходзяць і ездзяць тымі самымі шляхамі, робяць гэта практычна на аўтапілоце. Аднак час ідзе, нешта ў дарожнай сітуацыі мяняецца, і для ўласнай жа бяспекі неабходна ўважліва рэагаваць на дарожную сітуацыю, каб не дапусціць аварый і зберагчы сваё здароўе.

Сітуацыю з пешаходнай дарожкай пракаменціраваў інспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Андрэй Іскра:

– Пешаходная дарожка прызначана для пешаходаў і веласіпедыстаў (калі для іх не прадугледжана асобная). Аўтамабілям рухацца па ёй катэгарычна забаронена. Калі вадзіцелі перасякаюць межы азначанай дарожкі, гэтым яны парушаюць правілы манеўрыравання, за што могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Нагадаем, што ў цёмны час сутак пешаходам рэкамендавана абазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, нават рухаючыся па дарожцы або тратуары. Калі вы ідзяце па ўзбочыне, насіць такія элементы абавязкова.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga