Дыялог думак. Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта Беларусі

Спорт і турызм

Дзмітрый Ёда,

намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама:

— У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт згадаў, што сёння кожны пяты беларус сістэматычна займаецца фізкультурай і спортам. “Здаровы, спартыўны чалавек і хварэе менш, і працуе лепш. Вельмі рады, што ў Беларусі ўсё больш людзей разумеюць гэта і актыўна далучаюцца да заняткаў фізкультурай і спортам”, –  адзначыў кіраўнік дзяржавы. І гэта факт. У плане здаровага ладу жыцця і заняткаў аматарскім спортам наш раён – прыклад для пераймання. Штомесяц, згодна з нашым каляндарным планам, дзятлаўчане бяруць удзел прыкладна ў 30 спартыўных мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўню. Мужчынская і жаночая зборныя нашага раёна па валейболе выйшлі ў фінал вобласці, дзе пазмагаюцца за тытул пераможцаў. Паспяхова гуляюць у валейбол, і міні-футбол і каманды “ветэранаў”. А школьнікі раёна другі год запар – у лідарах аматарскага хакейнага чэмпіянату “Залатая шайба”. На Дзятлаўшчыне два разы на год праводзіцца чэмпіянат раёна па футболе: у летнім бяруць удзел 13 каманд, у зімовым – 8. Акрамя таго – Дні здароўя ў садках і школах раёна, турзлёты, якія штогод праходзяць на тэрыторыі раёна, традыцыйная масавая раённая лыжня, майская міля Жалабоўскага. Дзятлаўчане бяруць удзел у мінскім паўмарафоне, велапрабегах і ў шэрагу іншых рэспубліканскіх добраахвотных стартаў. Удзельнікі ўсіх названых мною мерапрыемстваў – не прафесійныя спартсмены, а нашы людзі: садкоўцы, школьнікі, моладзь, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, і пенсіянеры. Таму, на маю думку, у Дзятлаўскім раёне сябруе з фізкультурай і спортам не пятая частка насельніцтва, а нашмат больш.

Запісала Л. ПЯТРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *