Абласная моладзевая патрыятычная акцыя пад такой назвай стартавала на Гродзеншчыне. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў Гродзенскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У рамках акцыі на працягу некалькіх тыдняў валанцёрскія атрады БРСМ “Добрае Сэрца” ў кожным кутку Гродзенскай вобласці будуць добраўпарадкоўваць ваенна-мемарыяльныя аб’екты: помнікі, памятныя знакі, адзіночныя і брацкія магілы.

Не абыдуць увагай маладыя людзі і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ім дапамогуць па гаспадарцы, з навядзеннем парадку на падворках. Акрамя гэтага, саюзная моладзь плануе запісваць відэаінтэрв’ю і ўспаміны ветэранаў, пастараецца разнастаіць вольны час пажылых людзей.

Абласная патрыятычная акцыя “Захаваем памяць на стагоддзі” ў 2017 годзе праходзіць у рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў, абласным саветам ветэранаў і абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мерапрыемства прадоўжыцца да 30 мая.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации