Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і ўдзельнікі дзіцячага клуба аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” ўзгадалі традыцыю абыходу двароў на першы дзень Вялікадня, якая яшчэ зусім нядаўна бытавала паўсюдна ў беларускіх вёсках і мястэчках.

У галоўнае хрысціянскае свята года валачобнікі наведалі гаспадароў у Дзятлаве і Міроўшчыне. Дзеці разам з дарослымі спявалі традыцыйныя беларускія народныя велікодныя песні, чыталі тэматычныя вершы. У дамах, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, абавязкова выконвалі “Паненачку” для будучай маладой, паўтараючы спрадвечны беларускі велікодны абрад.

У святочным шэсці ўзялі ўдзел Ганна Харлінская, Марына Варган, Ірына Бакшук, Уладзіслаў Ракуць (група падтрымкі ад раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці), а таксама юныя сястрычкі Ганна і Аляксандра Губко, Яна Варган. Гаспадары гасцінна сустракалі валачобнікаў, з прыемнасцю ўзгадвалі традыцыйны абрад і стараліся шчодра аддзячыць за творчасць юных і дарослых артыстаў.

Н.АВЯРЧУК

Фотаздымкі прадастаўлены сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации