Моладзевыя навіны. “Пэкідж-тур у краіну Піянерыя”

Грамадства Свежыя навіны

Інтэлектуальна-пазнавальная анлайн-гульня пад такой назвай з удзелам піянерскіх дружын завяршыла на Дзятлаўшчыне мерапрыемствы ў рамках тэматычнага тыдня да дня заснавання ГА “БРПА” і стала адным з моладзевых раённых мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства.

У галоўнай студыі, якая знаходзілася ў раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, удзельнікаў віртуальнай сустрэчы павітала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка:

– У наш час піянерамі называюць тых, хто можа бескарысліва працягнуць руку дапамогі людзям, роднай прыродзе, Айчыне, імкнецца ўнесці свой пасільны ўклад у паляпшэнне жыцця і не баіцца цяжкасцяў. У пачатку мінулага стагоддзя піянерскі рух узнік як стыхійная самаарганізацыя дарослых і дзяцей у адказ на безнагляднасць і разруху пасля Грамадзянскай вайны, сталі фарміравацца піянерскія атрады, мэтай якіх была ўзаемадапамога, арганізацыя паўсядзённага жыцця і вольнага часу, барацьба з уплывам вуліцы. У час нашай гульні мы ўзгадаем справы, традыцыі, сімвалы, рытуалы, перыядычныя выданні піянерскай арганізацыі. Жадаю ўдачы камандам!

Піянерскія дружыны адказалі на пытанні віктарыны і паспяхова прайшлі ўсе тры гульнявыя раўнды: адразу відаць, што сучасныя піянеры ведаюць, захоўваюць і прадаўжаюць гісторыю сваёй грамадскай арганізацыі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga