У культуры Дзятлаўшчыны – новы аўтобус

Важнае Культура і адпачынак Падзеі

Новая транспартная адзінка набыта за сродкі раённага бюджэту.

Як вядома, без работнікаў культуры не абыходзіцца ні адно свята, і не важна ладзіцца яно на гарадской сцэне ці ў сельскай глыбінцы, а праходзіць павінна прыгожа, урачыста, звонка.

Для калектыву раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прыбыццё новага МАЗ-281040 на шаснаццаць пасажырскіх месцаў плюс вадзіцельскае стала адметнай падзеяй. Ключы ад яго вадзіцелю Сяргею Варэйку ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

– Кіраўніцтва раёна надае шмат увагі сферы культуры і не пакідае яе без падтрымкі, – зазначыў Вадзім Аляксандравіч. – Як заўважылі дзятлаўчане і госці раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, не так даўно на сцэне былі ўсталяваны вялікія экраны, якія значна павысілі якасць і ўзровень мерапрыемстваў. Цяпер з бюджэту выдзелены сродкі на камфортны пасажырскі мікрааўтобус, упэўнены, што ён дапаможа работнікам культуры заўжды быць мабільнымі і ўсюды паспяваць.

 

– У параўнанні з аўтобусам “Неман”, які знаходзіўся ў нас у эксплуатацыі 15 гадоў, ён больш кампактны, цёплы, з мяккімі сядзеннямі, зручны для дальніх паездак, – ацаніў новы транспартны сродак загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько. – Да таго ж гэты мікрааўтобус працуе на дызпаліве, крыху менш спажывае, а таму дазволіць яшчэ і эканоміць. Мы шчыра ўдзячны кіраўніцтву і асабіста старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму за такі патрэбны і зручны падарунак.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: