У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей працуе клуб “Пазнанне”.

Пенсіянеры часта адчуваюць недахоп інфармацыі, якая звязвае іх з грамадствам. Кампенсаваць гэта і даведацца шмат карыснага можна менавіта на пасяджэннях клуба. Сюды запрашаюць прадстаўнікоў розных раённых службаў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў — цэнтральнай раённай бальніцы, райЦГЭ, аддзела па надзвычайных сітуацыях, Чырвонага Крыжа, Беларускага саюза жанчын.

На нядаўняй сустрэчы інспектар РАНС А. Беленка расказаў пенсіянерам пра пажарную абстаноўку ў раёне, правілы бяспечнага карыстання электрычнымі прыборамі. Тэма выклікала інтарэс. Наведвальнікі клуба задалі інспектару шмат пытанняў, атрымалі адказы, памяткі з неабходнай інфармацыяй.

Частыя наведвальнікі клуба “Пазнанне” — работнікі цэнтральнай бібліятэкі і валанцёры Чырвонага Крыжа. Яны ўжо паспелі правесці размовы на тэму прафілактыкі наркаманіі, бяспечных паводзінаў на дарозе. Цікавым было мерапрыемства “Вясновы марафон” з забаўляльнымі конкурсамі і жыццёвымі парадамі.

Таксама ўдзельнікі клуба “Пазнанне” пабылі на мерапрыемстве, прысвечаным праваслаўнай кнізе, якое праходзіла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, наведалі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і пазнаёміліся з выставай работ С. Станюты, вырабамі з лёну.

Г. КАСЦЮК,
загадчыца аддзялення ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Т. ЗІНКЕВІЧ,
спецыяліст ЦСАН Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации