Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз” неаднаразова інфармаваў аб выкананні правілаў карыстання бытавымі газавымі прыборамі. Аднак не ўсе аб гэтым памятаюць. Пры карыстанні газам у побыце толькі за студзень 2017 года па віне абанентаў адбылося 7 здарэнняў.

Так, 8 студзеня ў аварыйна-дыспетчарскую службу Мастоўскага раёна газазабеспячэння паступіла паведамленне аб дрэннай рабоце газавага катла ў адным з дамоў вёскі Харціца Мастоўскага раёна. Пры выездзе на месца выкліку аварыйна-дыспетчарская служба выявіла, што агаловак дымавога канала абмерз, аўтаматыка бяспекі ацяпляльнага абсталявання заблакіравана абанентам.

8 студзеня ў службу аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мінгаз” паступіла паведамленне ад жыхароў дамоў па завулку Сонечным у пасёлку Ратамка Мінскага раёна аб няспраўнасці газавых ацяпляльных катлоў. Пасля прыбыцця на месца брыгада САВР УП “Мінгаз” выявіла абмярзанне дымаходаў у гэтых жылых дамах. Па дадзеным здарэнні былі тэрмінова прыняты меры па забеспячэнні правядзення пазапланавай праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў.

9 студзеня ў службу аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мінгаз” паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам. Пацярпеў 1 чалавек. Брыгада САВР УП “Мінгаз”, калі прыехала ў кватэру, дзе былі ўстаноўлены газавая пліта і газавая калонка, выявіла, што адсутнічаюць акты на дымавыя і вентыляцыйныя каналы, няма цягі. Было прынята рашэнне аб адключэнні ад газазабеспячэння трох пад’ездаў (48 кватэр).

10 студзеня ў аварыйна-дыспетчарскую службу ПУ “Кобрынгаз” паступіла паведамленне аб атручэнні двух чалавек чадным газам. Пры сумесным абследаванні ЖКГ і МНС было выяўлена, што ўсе дымавыя і вентыляцыйныя каналы злучаюцца ў адну каробку, праходзячы праз гарышча на дах. На гарышчы ў дадзенай каробцы былі разбурэнні, з-за чаго прадукты згарання маглі паступаць у вентыляцыйныя каналы.

11 студзеня ў службу аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мінгаз” паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам двух чалавек. У кватэры, дзе адбылося здарэнне, былі ўстаноўлены варачная паверхня і газавая калонка. Спецыялісты выявілі наяўнасць зваротнай цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах.

27 студзеня ў службу аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мінгаз” паступіла паведамленне ад МНС аб атручэнні чадным газам двух чалавек, якія былі адпраўлены ў бальніцу. У кватэры было выяўлена, што пры працуючай электрамеханічнай выцяжцы, устаноўленай у ванным пакоі, і пры адсутнасці прытоку паветра назіралася наяўнасць зваротнай цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах.

31 студзеня ў службу аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мінгаз” паступіла паведамленне аб атручэнні чадным газам чатырох чалавек, якія былі шпіталізаваны. Мяркуемай прычынай здарэння з’яўляецца негерметычнасць дымавых каналаў.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце элементарныя правілы бяспекі. Устанавіце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і сігналізатары наяўнасці чаднага газу. Асабліва гэта актуальна для кватэр з газавымі калонкамі і катламі. Пры рабоце кухоннай выцяжкі заўсёды адчыняйце акно на праветрыванне. Гэта дазволіць пазбегнуць перакульвання цягі ў іншых вентканалах (у ванным пакоі, санвузле), і дымавыя газы будуць выходзіць на вуліцу. Пасля заканчэння работы газакарыстальнага абсталявання перакрывайце краны падачы газу непасрэдна на абсталяванні і перад ім. Не эксплуатуйце газакарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, а таксама без наяўнасці актаў праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, якія выдае спецыялізаваная арганізацыя.
Дзятлаўскі РГЗ ВУ “Слонімгаз”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации